"Не хацелася легчы там усім разам". Як забівалі хлопца каля акадэміі авіяцыі

Аляксей К., фота: "ВКонтакте"
Аляксей К., фота: "ВКонтакте"

Увечары 12 лістапада ў Мінску, каля інтэрната Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіацыі ў Чыжоўцы забілі 21-гадовага Аляксея К. Хлопец не быў студэнтам — ён прыйшоў да інтэрната, каб пагаварыць з "былым" сваёй дзяўчыны Леры. Па падазрэнні ў забойстве затрыманы той самы "былы" — 18-гадовы студэнт акадэміі Рустам Р.

"Не хотелось лечь там всем вместе". Как убивали парня возле академии авиации
Фота: obrazovanie.by

"У панядзелак я вярнуўся з Піцера і стэлефанаваўся з Лёшам, — успамінае той дзень Улад Г., сябар забітага хлопца. — Мы пагаварылі, ён спытаў, як я дабраўся. Потым распавёў, што Рустам — былы хлопец яго дзяўчыны Леры, з якой Лёша сустракаецца дзесьці з мінулага месяца, не дае ёй праходу. Назвоньвае, дастае, даводзіць да слёз... Размова з ім ужо была, сустрэча прайшла "на нажах" і з аднаго, і з другога боку. Нібыта, тады ўсё вырашылася, але Рустам не адступіў і ўзяўся за старое".

Улад Г. і Аляксей К. сябравалі з восьмага класа. Часта размаўлялі, разам займаліся пажарным спортам, у адзін час пастроіліся і пераехалі ў новыя дамы ў Сцяпянцы. У той вечар, калі адбылася трагедыя, Улад таксама быў побач з сябрам.

"Сюды [да інтэрната БДАА. — Еўрарадыё] пад'ехаў яшчэ адзін Лёшаў сябар, мы з ім знаёмыя не былі, — працягвае Улад. — Лёша напісаў Рустаму, што прыехаў. Сустрэча была прызначаная на 18:00. Стаялі, чакалі... Потым Рустам яму сам патэлефанаваў, маўляў, я тут, падыходзь. Там, атрымліваецца, такая дарога ад КПП ўніз сыходзіць — неасветленая, памятаю, што былі прыпаркаваныя машыны. Унізе стаяў Рустам — адзін. Я не магу апісаць яго знешнасць, мы раней не бачыліся. Памятаю проста сілуэт".

Лёша папрасіў сяброў пачакаць яго, маўляў, пайду паразмаўляю. Хлопцы засталіся. Улад кажа, што гутарка працягвалася 2-3 хвіліны, а потым з-за мікрааўтобуса, які стаяў у цемры, выскачылі некалькі чалавек. Яны абступілі Лёшу.

"Хто ўдарыў першым, я не ведаю. Потым мне ў міліцыі сказалі — спачатку ўдарыў Рустам. Пачалася бойка. Лёша стаў адказваць. Білі ўсім натоўпам — нагамі, рукамі. Куды прыйдзецца, — расказвае Еўрарадыё Улад. — Мы падбеглі, спрабавалі дапамагчы, але нас было двое, а іх — нашмат больш. Неяк не хацелася легчы там усім разам. Лёшу збівалі, ён адказваў да апошняга, пакуль не лёг на зямлю. Калі ляжаў, яны яго ўсё роўна дабівалі. Я падбег, стаў адштурхоўваць. Калі сышлі, Лёша быў ужо проста ніякі, ляжаў са спалоханымі вачыма, ледзь дыхаў. На цяльняшцы была велізарная крывавая пляма. Адзінае, што вымавіў — маё імя. І ўсё".

Улад папрасіў Лёшавага сябра падагнаць машыну. Зусім побач з інтэрнатам Акадэміі грамадзянскай авіяцыі знаходзіцца 10-я бальніца. Хлопцы вырашылі, што будзе хутчэй завезці Лёшу самім, чым выклікаць хуткую і чакаць.

"Не хотелось лечь там всем вместе". Как убивали парня возле академии авиации
10-я гарадская клінічная бальніца, фота: stoprs.com

"Мы пасадзілі яго ў машыну. Ну як пасадзілі... зацягнулі. Каля 18:25 пад'ехалі да прыёмнага аддзялення. Я пабег да рэгістратуры. Патлумачыў, што чалавека збілі, ён без прытомнасці, тэрмінова патрэбная каталка. У рэгістратуры сядзела жанчына, якая пачала распытваць: "Малады чалавек, а чаму вы хуткую не выклікалі? А як вы яго прывезлі? А як гэта адбылося?". Пытанні сыпаліся і сыпаліся. Тады я сказаў: "Жанчына, мне патрэбная каталка, вы разумееце, што ён без прытомнасці? Трэба нешта рабіць!". Яна адправіла мяне ў 3-і кабінет. Я падышоў, адчыніў дзверы — там нікога не было і было выключанае святло".

Міма кабінета ішоў лекар. Улад паклікаў яго і той сказаў, што каталку можна ўзяць дзесьці ў канцы калідора. Пасля таго, як хлопец падвёз яе амаль да рэгістратуры, той жа лекар падбег, распытаў, што да чаго, і дапамог сябрам пакласці Лёшу на каталку. У гэты час Улад ўбачыў, што пад задранай крывавай цяльняшкай сябра — рана ад удару нажом. Лёшу павезлі ў рэанімацыю.

 

"Не хотелось лечь там всем вместе". Как убивали парня возле академии авиации
Фота з інтэрнэт-крыніцы

Голас суразмоўцы Еўрарадыё зрываецца, але ён працягвае:

"Мы чакалі, што скажуць. Нам доўга нічога не казалі. Дзесьці ў раёне 20:00 я даведаўся, што Лёша памёр. Пра гэта нам не ўрачы паведамілі, а дзяжурны ахоўнік аддзялення".

З бальніцы хлопцаў павезлі ў РАУС Заводскага раёна, а потым — на месца здарэння. Там ён падрабязна распавёў, як усё было. Па словах Улада, міліцыя затрымала пяцярых.

"Самога Рустама таксама затрымалі. Хутчэй за ўсё, ён цяпер у СІЗА. У міліцыі кажуць, што будуць разбірацца. Але, думаю, справа замнуць. Разумееце, у хлопцаў гэтай нацыянальнасці [Улад не ўдакладняе, якой менавіта. — Еўрарадыё] грошы заўсёды ёсць. Яны ж не за бясплатна вучацца ў авіяцыйнай акадэміі. Мы — грамадзяне, тут жывём, і можам туды не паступіць. А яны паступаюць, часам, асабліва не ведаючы рускай мовы. Зразумела, вучацца на платным. Цяпер, як я даведаўся, у кожнага, каго затрымалі, ёсць свой адвакат. Мне здаецца, усё будзе праведзенае цішком, ніхто не стане даваць сітуацыі агалоску".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі