Не менш за 67 журналістаў было забіта ў свеце ў 2022 годзе

Дым пасля бамбардзіроўкі ў Бахмуце за спіной журналіста / Bulent Kilic, AFP
Дым пасля бамбардзіроўкі ў Бахмуце за спіной журналіста / Bulent Kilic, AFP

У 2022 годзе ў свеце было забіта не менш за 67 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ, паведамляецца ў даследванні на сайце Committee to Protect Journalists. Такі паказчык — самы высокі пасля 2018 года і ён амаль напалову больш за той, што быў у 2021-м.

Падчас асвятлення падзей ва Украіне загінула 15 чалавек.

Лацінская Амерыка стала самым небяспечным рэгіёнам для рэпарцёраў. Тут загінула 30 супрацоўнікаў СМІ.

Калі казаць пра Беларусь, за апошнія гады з краіны з’ехала больш за 400 журналістаў. За кратамі знаходзяцца не менш за 33 работнікаў СМІ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі