Не падзялілі кватэру: магілеўчанка напала з нажом на свайго брата

Не падзялілі кватэру: магілеўчанка напала з нажом на свайго брата

У Магілёве сястра з нажом напала на брата, якія не хацеў з ёй размаўляць пра раздзел кватэры, што дасталася ім у спадчыну ад бабулі. Як паведамляе сайт абласнога УУС, сварка паміж сваякамі адбылася 5 студзеня. Да 42-гадовага мужчыны, гаспадара кватэры, прыйшла родная сястра. Жанчыне 28 гадоў, працуе прадавачкай у краме.

У госці яна завітала ў нецвярозым стане і пачала выствятляць адносіны. Сярод іншага, ёй хацелася найхутчэй падзяліць з братам кватэру, спадчыну ад бабулі. Сястра хадзіла за братам па кватэры і чаплялася да яго з пытаннямі, але ён не падтрымліваў размову. Урэшце ён пайшоў мыцца ў ванную, і тады сваячка схапіла нож і нанесла яму колата-рэзаныя раненні розных частак цела, патрабуючы ад брата адказу. Мужчыну забрала хуткая, а жанчыну — міліцыя.

Цяпер ёй пагражае абмежаванне волі да трох гадоў або зняволенне ад чатырох да васьмі гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі