Не паспяваем з экспертызамі: СК адказаў збітаму на Акрэсціна айцішніку

Ізалятар у завулку Акрэсціна / TUT.BY​
Ізалятар у завулку Акрэсціна / TUT.BY​

Супрацоўнік IT-кампаніі, які пацярпеў ад сілавікоў у жніўні, атрымаў адказ са Следчага камітэта. З ізалятара на Акрэсціна ён трапіў у бальніцу, а калі выйшаў адтуль, звярнуўся ў Следчы камітэт з просьбай ацаніць дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

У сярэдзіне лістапада мінулі тры месяцы, адведзеныя законам на праверку. СК даслаў адказ: праверка прыпыненая. Прычына — не гатовыя каля 200 з 700 экспертыз.

"Больш за 200 экспертных даследаванняў не завершаныя, у сувязі з чым прыняць законнае выніковае рашэнне па матэрыяле ў цяперашні час не ўяўляецца магчымым", — гаворыцца ў адказе.

Не успеваем с экспертизами — СК ответил избитому на Окрестина айтишнику

Следчы Герасімаў паабяцаў паведаміць пацярпеламу айцішніку "аб прыняцці ў далейшым працэсуальных рашэнняў па матэрыяле праверкі і неабходнасці ўдзелу ў крымінальным працэсе".

Заяўнік ужо пагаварыў з юрыстамі, якія растлумачылі, што такое прыпыненне можа доўжыцца да трох месяцаў.

"А ў лютым ім ужо давядзецца канчаткова адмаўляць. Відавочна, што цягнуць час", — сказаў ён Еўрарадыё.

У першыя дні паслявыбарчых пратэстаў у Мінску былі затрыманыя больш за сем тысяч чалавек. Пры затрыманні, у РУУС і ў ізалятары на Акрэсціна многія сутыкнуліся з нематываваным гвалтам. У пачатку верасня ў ААН заявілі, што ім вядома пра 450 выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання з людзьмі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Між тым да гэтага часу няма ніводнай крымінальнай справы па фактах гвалту ў дачыненні да грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі