П'яны мінчанін разбіў у касе метро шкло, каб вярнуць жэтон

Ахова Мінскага метрапалітэна затрымала двух нецвярозых мужчын на станцыі метро "Маладзёжная". Як піша onliner.by, 30-гадовы мужчына быў моцна незадаволены тым, што кантралёр станцыі не пусціла іх на платформу. Нагадаем, што правілы метрапалітэна забараняюць ехаць у нецвярозым выглядзе.

Мінчук насварыўся на кантралёрку, а потым пайшоў да касы вяртаць куплены жэтон. Падчас працэсу вяртання ён разбіў шкло касы. За гэта хуліганства  яго і затрымалі міліцыянты. 

Разам з ім затрымалі і яго прыяцеля. Выявілася, што ён з 2007 года знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку, які абвясціла Расія. У Чалябінскай вобласці ён лічыцца як без вестак зніклы.

Фота — belaruscity.net 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі