Нецвярозы мужчына ездзіў па Гродне ў "мерсэдэсе" ў жаночым халаце (відэа)
Утрыманне алкаголю ў яго крыві перавышала норму ў пяць разоў.
Інспектарам ДАІ ў Гродне трапіўся незвычайны парушальнік. Як паведамляе ДАІ Гродна, на вуліцы Напалеона Орды даішнікі спынілі "мерсэдэс", кіроўца якога быў... у жаночым халаце.
Мужчына прызнаўся, што выпіў піва перад тым, як паехаў катацца па горадзе. Пазней медагляд выявіў, што ўтрыманне алкаголю ў яго крыві перавышае норму больш як у пяць разоў. Пасля гэтага гродзенец вырашыў адмовіць ужыванне спіртнога ўвогуле. У пратаколе ён напісаў: "Не згодны, бо я не ўжываў спіртное, а ў аўто ДПС проста пажартаваў".