Некаторыя мінскія кампаніі абвяшчаюць сёння скарочаны дзень

Некаторыя мінскія кампаніі абвяшчаюць сёння скарочаны дзень

У Мінску некаторыя кампаніі і прадпрыемствы абвяшчаюць сёння скарочаны працоўны дзень. 

Напрыклад, кароткі працоўны дзень абвешчаны ў БПС-Ашчадбанку. Як піша TUT.by, офіс банка на бульвары Мулявіна працаваў да 16:00. Супрацоўнікаў папрасілі не затрымлівацца на працоўных месцах. 

Адмянілі вечаровыя заняткі многія навучальныя ўстановы. Ліцэй БДУ адмяніў вечаровыя курсы для абітурыентаў. Факультэт міжнародных адносін БДУ (размешчаны каля чыгуначнага вакзала) таксама адмяніў заняткі — без тлумачэння прычынаў, паведамляе "Белсат".

Не выключана, што сёння ў Мінску зноў пройдуць акцыі пратэсту ў сувязі з інаўгурацыяй Аляксандра Лукашэнкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі