Некласічная DDOS-атака: "Кібер Партызаны" зламалі сайт АРІП

Сістэма "Разлік" ад АРІП / bepaid.by
Сістэма "Разлік" ад АРІП / bepaid.by

Раніцай 21 верасня інтэрнэт-карыстальнікі скардзіліся на праблемы з доступам да сайта аплатнай сістэмы АРІП. Напрыклад, праз правайдэра byfly інтэрнэт-старонка наогул не адкрывалася, праз А1 і МТС сайт грузіўся, але з затрымкай.

"Былі праблемы з доступам да сайта — затрымкі з адкрыццём старонкі. Але да плацяжоў гэта ніякага дачынення не мае. Сайт носіць выключна інфармацыйны характар, з плацяжамі нічога не было — усё працуе", — распавяла Еўрарадыё дырэктар "Нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі "АРІП" Алена Антані.

Па стане на 13:00 доступ да вэб-старонкі адноўлены.

Па словах Антані, тое, што адбывалася з сайтам, з пункту гледжання інфармацыйнай бяспекі не з'яўляецца класічнай DDOS-атакай.

"Як доўга гэта адбывалася, я не магу сказаць дакладна, таму што не было такога, што сайт быў зусім недаступны. Гэта ўсё несла несістэмны характар: у адных правайдэраў сайт адкрываўся, у іншых — не, у кагосьці адкрываўся, але павольней".

У telegram-канале "Кібер Партызаны", які рэгулярна піша пра ўзломы вэб-старонак дзяржустаноў, раніцай з'явілася выява з лагатыпам АРІПа.

Менавіта "Кібер Партызаны" называюць сябе адказнымі за атаку на сайт МУС Беларусі, які не працуе ўжо некалькі тыдняў.

Неклассическая DDOS-атака: “Кибер Партизаны” сломали сайт ЕРИП

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі