Невядомыя хацелі спаліць мэблевую фабрыку ў Ельску (фота)

Фабрыка ўваходзіць у склад Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “МазырДок” канцэрну “Беллеспаперпрам”. Пра здарэнне ў МНС паведаміў вартаўнік. У момант прыбыцця ратавальнікаў на месца здарэння агонь ахапіў увесь будынак складу гатовай прадукцыі, які не быў абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй.  

У выніку пажару знішчаны дах і прадукцыя (каля 4 тысяч крэслаў і 200 сталоў). Пацярпелых няма. Прычына ўзгарання — падпал.

Праз 6 гадзінаў Ельскую мэблевую фабрыку зноў атакавалі невядомыя піраманы: ранняй раніцай у суботу гарэла бытоўка на запраўцы прадпрыемства. Пацярпелых у выніку здарэння няма, інфармуе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі