Ніхто з 8 тысяч жыхароў Альшанаў не захацеў рабіць прышчэпку ад COVID-19
Ніхто з 8 тысяч жыхароў Альшанаў не захацеў рабіць прышчэпку ад COVID-19, паведамляе polese.by. Дзве суботы запар у аграгарадку працуе прышчэпачны пункт. Прыйшоў толькі адзін чалавек, але не мясцовы.
Альшаны — гэта "сталіца агуркоў" на беларускім Палессі, пратэстанская вёска.
Сярод прычын адмовы жыхароў ад прышчэпак выданне называе недавер да вакцыны, страх перад супрацьпаказаннямі, а таксама рэлігійныя перакананні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.