НІСЭПД: Рэйтынг Лукашэнкі працягвае паніжацца

НІСЭПД, якім кіруе прафесар Алег Манаеў, апублікаваў вынікі сакавіцкага апытання жыхароў Беларусі. Згодна з імі, давер да ўлады ў насельніцтва паніжаецца, Так, больш за 38% апытаных лічаць немагчымым значнае паляпшэнне жыцця насельніцтва пры цяперашнім кіраўніцтве і праводзімай ім палітыцы.

Рэйтынг даверу да Аляксандра Лукашэнкі працягвае зніжацца. У верасні 2014 года яму давяралі 53,5%, у снежні — 49,9%, у сакавіку 2015-га — 48,8%. (Не давяралі, адпаведна, 33,3%, 35,6%, 39,7%). Галасаваць за цяперашняга кіраўніка дзяржавы на прэзідэнцкіх выбарах у верасні 2014-га былі гатовыя 45,2%, у снежні — 40%, у сакавіку 2015-га — 34,2%.

Прыхільнікамі цяперашняй улады назвалі сябе 37,3% рэспандэнтаў, 25,4% лічаць сябе апанентамі ўлады. А 36,7% сказалі, што "не думалі пра гэта і ім гэта абыякава".

Зрэшты, нават пры паніжэнні рэйтынгу Лукашэнка працягвае апярэджваць любых апазіцыйных лідараў. Электаральны рэйтынг (па адкрытым пытанні) Уладзіміра Някляева сёння складае 7,6% (у снежні быў 3,5%), Мікалая Статкевіча — 4,5% (быў 2,7%), Аляксандра Мілінкевіча — 1,6% (быў 2,8%), Анатоля Лябедзькі — 2,9% (быў 0,8%), Сяргея Калякіна — 1,6% (быў 0,7%). Рэйтынг Лукашэнкі па закрытым пытанні складае 36,9%, а Някляева — 9,4%.

На прэзідэнцкіх выбарах большасць хацела б бачыць кандыдатам ад апазіцыі вопытнага, вядомага палітыка (44,5%). Удвая менш чакаюць новага чалавека, малавядомага палітыка (22,3%), і менш за ўсё хочуць бачыць жанчыну-палітыка (16,4%).

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі