Nizkiz выйгралі беларускі адбор фэсту Emergenza

“У нас заўсёды так: калі дарога да канцэрта складаная, то потым вынік добры, ― распавядае бубнач Nizkiz Зміцер Халяўкін. ― Атрымалася, што мы не паспелі на саўндчэк, па дарозе заплацілі штраф, нейкі дзядок нам пад колы кідаўся, ледзь не збілі… Таму знакі пэўныя на перамогу былі. Але сам выступ атрымаўся даволі бязладны, бо вельмі мала часу даецца. Пакуль падключышся, толькі пачнеш разыгрывацца, а ўжо і канец. Таму былі здзіўленыя перамозе, але чакалі і верылі”.

Расійскія госці імпрэзы гурт Other Noises


Фінал беларускага адбора Emergenza праходзіў у два этапы. Спачатку наведвальнікі “адсеялі” 5 з 10 гуртоў, уздымаючы рукі. У конкурсе засталіся Nizkiz, "Йо-Йо", Ushuaia, Tim Erna ды Mindalevidnoe Telo. Хто з іх пераможа, вырашалі ўдзельнікі журы: журналісты, прадзюсары, арганізатары канцэртаў. З мінімальным адрывам ад Nizkiz другое месца дасталася мінскаму ска-гурту “Йо-Йо”, трэцяе ― Ushuaia, чацвёртае ды пятае ― Mindalevidnoe Telo ды Tim Erna адпаведна. Першыя два калектывы атрымліваюць відавочна вышэйшыя балы за астатнія тры...


Галоўны прыз адбору ― удзел фінале Emergenza СНД, які адбудзецца праз месяц у Маскве. У выпадку перамогі і там Nizkiz паедуць на вялікі міжнародны конкурс падчас буйнога нямецкага оўпэнэйру Taubertal Festival 2013.

Nizkiz

Tim Erna

Йо-Йо

Mindalevidnoe Telo

Ushuaia


“Цяпер будзем усю праграму ганяць, можа, нават з секундамерам, каб ведаць, колькі часу нам на падключэнне спатрэбіцца, ― працягвае пра падрыхтоўку да СНД-шнага фіналу Зміцер. ― Таксама, апроч саміх песень, думаем над пэўнымі элементамі, так бы мовіць, шоў… Над фішачкамі, якія людзі запомняць і адзначаць. Магчыма, што-небудзь новае прэзентуем, але, напэўна, для Масквы лепш выступіць з ужо праверанымі старымі песнямі”.


Гурт “Йо-Йо” у якасці прыза атрымлівае паездку на фестываль “Соседний мир” у крымскі Судак. Вось толькі самі музыкі не ведаюць, што з гэтым рабіць:


“Мы ўжо ўдзельнічаем у конкурсным адборы на “Соседний мир”, ― усміхаецца вакаліст гурта Віктар Гурын. ― Цяпер не ведаю, ці варта працягваць! Бо калі мы там пераможам, то мы ж двойчы на фэсце не выступім! Карацей, нешта незразумелае!”


Гурт Ushuaia атрымлівае падарункі ад музычнай крамы Guitarland, а таксама спецыяльны прыз ад клуба “Графіці” ― выступ на галоўнай сцэне фестывалю “Пікнік.by”, які адбудзецца 29 чэрвеня на хутары “Шаблі”.

J-J Bingz


Закрывае вечар гурт J-J Bingz. Як заўсёды жыва, з нялішнім пафасам і вар’яцтвам. Людзей пад сцэнай каля ста чалавек, але ёсць адчуванне сапраўднага оўпэн-эйра. Нават, маленькія дзеці скачуць разам з бацькамі аж да самай поўначы, калі фінал Emergenza Belarus 2013 абвяшчаюць афіцыйна закрытым.


Emergenza — музычны марафон, які праходзіць больш чым у 20 краінах свету. Гэта самы вялікі міжнародны музычны фестываль для пачаткоўцаў ды паўпрафесійных гуртоў. Фестываль праходзіць ва ўсіх буйных гарадах заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Удзел у ім могуць узяць гурты любой стылістыкі, яны могуць выконваць як уласныя творы, так і каверы. Пераможца міжнароднага фіналу ў Германіі ў межах 30-тысячнага Taubertal Open Air атрымлівае гадавую прома-падтрымку ад арганізатараў фэсту, а таксама бюджэт на развіццё гурта.


За два гады прысутнасці Emergenza ў Беларусі самага вялікага поспеху дасягнуў мінскі гурт No Comment Band. На міжнародным фінале ў Германіі каманда трапіла ў першую дзясятку. А бас-гітарыст гурта Алег “Лімон” стаў адным з лепшых музыкаў фэсту па версіі імпрэзы.

Красные звезды

Ushuaia

Nizkiz

Inside Us

My Reality

Йо-Йо

Кашлаты Вох

Девятый миллиметр

Mindalevidnoe Telo

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі