“No pasarаn!” Яна Шостак усё ж пойдзе на выбары ў парламент Польшчы
Яна Шостак / LUKASZ GDAK /Polska Press/ East News
— Я прымаю прапанову ад партыі Nowa Lewica [партыя “Новыя левыя”], бо, як высветлілася, ёй мае погляды бліжэйшыя, — кажа Еўрарадыё беларуская актывістка Яна Шостак. 24 жніўня стала вядома пра тое, што дзяўчыну, якая стала кандыдаткай у дэпутаты на парламенцкіх выбарах у Польшчы ад партыі “Зялёныя”, замянілі іншым кандыдатам.
Jak dowiedziała się @wirtualnapolska, Jana Szostak otrzymała propozycję kandydowania do Sejmu z list Lewicy.
— Michał Wróblewski (@wroblewski_m) August 24, 2023
- Będziemy dumni, jeśli się zgodzi - przekazał nam Robert Biedroń.https://t.co/GIIQLVwZDw
Еўрарадыё запытала Яну, чаму ў яе не склалася з "Грамадзянскай кааліцыяй". Замяніць кандыдатку кімсьці іншым пасля таго, як яна ўжо трапіла ў спісы — гэта ўвогуле нармальна?
— Я проста шчыра выказала свае погляды. Падчас аднаго інтэрв’ю журналістка запыталася пра маё стаўленне да абортаў. Я веру ў тое, што жанчына мае права на аборт напрацягу ўсяго тэрміну цяжарнасці. Гэта яе прыватнае рашэнне, і ў яе павінен быць выбар, бо існуюць розныя сітуацыі. Я разумею, што шлях доўгі, але ў XXI стагоддзі ў Польшчы і ў Еўропе агулам павінны гэта разумець.
Я заўсёды была і буду сабой, ніколі не буду падстройвацца: звужаць ці змяняць свае погляды. Гэта маё я, маё асабістае. Гэта кажа пра мяне, як пра чалавека. Я і жанчына, і актывістка, і мастачка, і доктарка мастацтва, і проста рэалістка, якая, відаць, часам хоча немагчымага.
Што звязвае Яну Шостак з партыяй Nowa Lewica?
Па словах актывісткі, знаёмства з партыяй левых звязанае з яе самым гучным перфомансам "Хвіліна крыку для Беларусі", які Яна правяла ў падтрымку беларускіх палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.