Нобелеўскую прэмію міру-2023 прысудзілі іранскай праваабаронцы

Наргес Махамадзі

Наргес Махамадзі / twitter.com/NobelPrize

Сёлетняй лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі міру стала іранская праваабаронца Наргес Махамадзі.

Нарвежскі нобелеўскі камітэт прысудзіў ёй прэмію "за яе барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране і за прасоўванне правоў чалавека і свабод для ўсіх".

У сваім паведамленні Нобелеўскі камітэт адзначае, што Махамадзі моцна пацярпела за сваю праваабарончую дзейнасць: "Іранскі рэжым арыштоўваў яе 13 разоў, пяць разоў прызнаваў вінаватай і прысудзіў агулам 31 год турэмнага зняволення і 154 удары бізуном".

Цяпер Махамадзі, як і беларускі набеліянт Алесь Бяляцкі, перабывае ў турме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі