Норма спажывання вады на чалавека за суткі застанецца нязменнай
На сённяшні дзень яна складае 140 літраў на чалавека.
Пра тое, што яна застанецца нязменнай, паведамілі спецыялісты водаканала падчас прамой тэлефоннай лініі ў кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама.
Тэлеканал "Беларусь 1" нагадвае, што калі чалавек укладваецца ў гэты нарматыў, то ён плаціць за ваду па льготным тарыфе — каля 1700 рублёў, усё, што спажываецца звыш нарматыву, аплачваецца па тарыфе 9 тысяч рублёў за кубічны метр. Плануецца, што да 2016 года мінчукі будуць плаціць за ваду па адным не льготным тарыфе.
Фота — sb.by