Новае свята зацвердзілі на Магілёўшчыне — Адзіны дзень цяжарных
Цяжарная, ілюстрацыйнае фота
У Магілёўскай вобласці ўвялі новае свята, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
Называецца яно Адзіны дзень цяжарных. Святкаваць плануецца два разы на год — 7 красавіка і 7 кастрычніка.
"У рамках святкавання будуць праводзіцца прэс-мерапрыемствы, прамыя тэлефонныя лініі, кансультаванні цяжарных, экскурсіі, выставы, кінамерапрыемствы ды іншае", — рапартуе прэс-служба Мінздароўя
План мерапрыемстваў святкавання падпісаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.