Новая песня ад тройчы рок-князёўны Касі Камоцкай

Тройчы беларуская рок-князёўна Кася Камоцкая, якая цяпер пакрысе вяртаецца на сцэну, літаральна зараз распачынае сваю творчую сустрэчу ў сталічным клубе “Крылья”. Адмыслова для слухачоў Еўрарадыё Кася прэзентуе сваю новую песню, напісаную на словы латышскай паэткі Візмы Бэлшавіцы ў перакладзе Васіля Сёмухі. Песня называецца “У начную слоту”, акурат дарэчы да сённяшняга надвор’я.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі