Творчыя сустрэчы з Хаменка, Камоцкай ды Беланогай
Цягам лістапада пройдуць у рок-бары "Крылы". Уваход Вольны.
На лістапад у рок-бары "Крылы" запланаваныя адразу тры творчыя сустрэчы з вядомымі беларускімі выканаўцамі. Пачнецца "марафон" 18 лістапада сустрэчай з лідарам гурта "Палац" Алегам Хаменкам. 19 лістапад праягне сяброўскія размовы з прыхільнікамі бардэса Таццяна Беланогая. 29 лістапада можна будзе запытацца пра доўгі творчы перапынак і вяртанне на сцэну ў лідаркі гурта “Новае неба” Касі Камоцкай.
Пачатак усіх мерапрыемстваў у 19:00. Уваход вольны.