Новы факультатыў "Школа юных абаронцаў Айчыны" з'явіцца ў вучняў 8-9-х класаў

Новы факультатыў "Школа юных абаронцаў Айчыны" з'явіцца ў вучняў 8-9-х класаў

Сёлета Міністэрства адукацыі ўвядзе ў школах новы факультатыў "Школа юных абаронцаў Айчыны".  Пра гэта ў сваім выступе на жнівеньскім педагагічным форуме сталічных педагогаў распавяла першая намесніца міністра адукацыі Ірына Старавойтава, інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны".

Выкладаць новы факультатыў будуць у восьмых-дзявятых класах. Навучальная праграма для яго ўжо распрацаваная.

Па словах чыноўніцы, на занятках дзяцей будуць знаёміць з прафесіямі "ў інтарэсах дзяржаўных органаў, якiя забяспечваюць нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі