Новы кліп Rammstein - пра секс-турызм у афрыканскае племя (відэа)
Гурт Rammstein выклаў на афіцыйным YouTube-канале кліп на песню Ausländer са свайго новага альбома. За першыя 12 гадзінаў ён набраў амаль тры мільёны праглядаў.
Паводле сюжэту, музыканты падарожнічаюць на лодцы. На трапічнай выспе яны трапляюць у племя дзікуноў. Тут музыкі малююць карціны, вывучаюць прыроду, вучаць мясцовых дзяцей чытаць і танчаць вакол вогнішча. Таксама ўдзельнікі Rammstein вельмі захапляюцца напаўаголенымі абарыгенкамі.
Тэкст песні намякае, што героем з'яўляецца секс-турыст, які вывучыў шмат моваў для спакушэння дзяўчат. Сярод іншых у прыпеве гучыць, напрыклад, і руская.
Новы альбом Rammstein выйшаў 17 траўня. Музыкі ўжо выпусцілі раней кліпы на дзве іншыя кампазіцыі — Deutschland і Radio. Паведамляецца, што агулам запланаваны выпуск пяці кліпаў.