Новы пасол Расіі ў Беларусі: Пастаўкі нафтапрадуктаў павялічым на 10-15%

Новы пасол Расіі ў Беларусі: Пастаўкі нафтапрадуктаў павялічым на 10-15%

Для прамысловых прадпрыемстваў Беларусі нафтапрадукты з Расійскай Федэрацыі будуць пастаўляцца без абмежаванняў. Пра гэта заявіў новы расійскі пасол у нашай краіне Міхаіл Бабіч.

"Ёсць набор нафтапрадуктаў, якія неабходныя для развіцця розных галін прамысловасці Беларусі, — цытуе словы Бабіча БЕЛТА. — І ў гэтай частцы праходзіць завяршальная частка перамоваў — мы проста вызначаемся па канчатковых лічбах спажывання. Безумоўна, неабходны аб'ём нафтапрадуктаў, які патрэбны для развіцця прадпрыемстваў прамысловасці, будзе пастаўляцца без абмежаванняў".

Па словах расійскага пасла, асабліва гэта датычыць тых прадпрыемстваў, якія актыўна развіваюцца. Ужо дасягнуты дамоўленасці аб павелічэнні паставак нафтапрадуктаў для прадпрыемстваў нафтахіміі на 10-15%.

Нядаўна расійскія чыноўнікі заявілі пра нерэнтабельнасць паставак нафтапрадуктаў у Беларусь. Аднак улады Беларусі настойвалі, каб Расія захавала аб'ёмы паставак нафтапрадуктаў. Гэта была адна з галоўных тэмаў падчас размоваў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі