Новы перадвыбарчы хіт: "Куды бацька — туды я"

Новы перадвыбарчы хіт: "Куды бацька — туды я"

Віцебскі выканаўца шансону Ілля Смунёў запісаў кліп на сваю новую песню "Куды бацька — туды я". На YouTube кліп быў выкладзены 16 верасня.

Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", Смунёў пачынаў сваю творчасць як выканаўца каляблатных песень. Але ў апошнія гады ён піша ідэалагічна правільныя творы. Напрыклад, ён напісаў неафіцыйны гімн патрульна-паставой службы міліцыі.

Тэкст песні, выпушчанай у свет напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, не вызначаецца мудрагелістасцю:

Снова солнце день зажжет.
Хлеб поднимется, взойдет.
А мы вместе все идем
К плечу плечом.

Наши деды и отцы
Эту землю сберегли.
На которой мы живем
И здесь наш дом.

Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я.

Нам быть вместе суждено —
Если все мы заодно,
Наша родная земля —
Мы за тебя.

В каждом сердце берегут
То, что родиной зовут.
Беларусь — страна моя.
Ты для меня.

Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я. Туды и я

Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я. Куды батька — туды я.
Куды батька — туды я…

43-гадовы Ілля Смунёў з 2011 года з'яўляецца дырэктарам Віцебскага цэнтральнага спартыўнага комплексу. Ён нарадзіўся ў Віцебску і скончыў тут Віцебскі дзяржаўны тэхнікум сувязі, а потым — Санкт-Пецярбургскую вышэйшую ваенную інжынерню вучэльню сувязі.

Бацька спевака Мікалай Смунёў узначальваў "Віцебскаблпошту", а ў 2009-2014 гадах быў старшынёй гарсавета.

Раней на YouTube з'явіўся відэаролік, на якім ўдзельніцы ансамбля "Крынічанька" з Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці спяваюць песню пра Аляксандра Лукашэнку. Сюжэт яе просты: вяскоўцы даведаліся, што да іх едзе кіраўнік дзяржавы. Яго "з задавальненнем" чакаюць. Пазней ансамбль нават выступіў на акцыі "Мы разам у Віцебску". Агулам два ролікі набралі больш за 40 тысяч праглядаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі