Новы рэкорд Дрэтуньскага грыбнога чэмпіянату — 35 кг грыбоў за гадзіну
35 кілаграмаў грыбоў за гадзіну — новы рэкорд Дрэтуньскага грыбнога чэмпіянату, які быў устаноўлены ў суботу. Пераможцай стала каманда Баравухскага сельсавета з чатырох чалавек, якая за 3,5 гадзіны сабрала 123 кг грыбоў — баравікоў, падасінавікаў і махавікоў. Як паведамляе БЕЛТА, агулам у спаборніцтвах, якія на Полаччыне праводзяцца ў другі раз, прынялі ўдзел больш за 100 камандаў. Самы вялікі грыб-баравік заважыў 800 грамаў.