Ну вось і мокры снег: якім будзе надвор'е наступнымі днямі

Восень

Восень / Еўрарадыё

Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е ў найбліжэйшыя дні.

У аўторак, 12 лістапада, будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. Усе атрыбуты восені на месцы: днём будзе і невялікі дождж, а ўначы месцамі мокры снег. Апранайцеся цяплей: мінімальная тэмпература паветра ноччу -4..+2°С, максімальная днём 0..+6°С.

У сераду і чацвер, 13-14 лістапада, усё тое ж самае. Толькі ноччу і раніцай месцамі яшчэ і слабы туман з галалёдам. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..+2°С, максімальная днём 0..+5°С.

Мы разумеем, што ў такія дні складана думаць пра глабальнае пацяпленне, але менавіта яго ў найбліжэйшыя пару тыдняў у Баку будуць абмяркоўваць на кліматычным саміце ААН. Хутчэй за ўсё, гэты год стане самым гарачым за ўсю гісторыю назіранняў. Але не толькі летняя спёка, а і марозныя зімы з'яўляюцца наступствамі змены клімату. Так што калі любіце скардзіцца на надвор'е — абавязкова сачыце за тым, што адбываецца ў Баку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі