Някляеў і Саннікаў запатрабавалі “гадзіну праўды” ад Ярмошынай (фота)
Прадстаўнікі двух кандыдатаў у прэзідэнты зладзілі акцыю ля ЦВК і паспрабавалі патрапіць на Усебеларускі народны сход. Каля 60 чалавек сабраліся каля Дома ўраду, каб накіраваць у Цэнтравыбаркам зварот аб прадастаўленні кандыдатам дадатковага эфірнага часу. Нагадаем, гэты зварот падпісалі падчас сумеснага пікету Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў. Кандыдаты ля Цэнтравыбаркаму не прысутнічалі. Някляева прадстаўляў Міхаіл Пашкевіч, а Саннікава – Яўген Афнагель.
“Два тыдні да выбараў, а ўчора каля трох гадзінаў адзін чалавек выступаў на Усебеларускім народным сходзе. Ён паліваў брудам усіх нас і асабліва нашых лідараў. Цяпер мы яшчэ раз паўторым нашы патрабаванні да Ярмошынай, якія падпісалі два кандыдаты: Уладзімір Някляеў і Андрэй Саннікаў. Патрабуем дадатковых тэлевыступаў. Гэта адзінае чаго мы патрабуем” – распачаў акцыю прадстаўнік штаба Някляева Міхаіл Пашкевіч.
Мы звярталіся і да іншых кандыдатаў, працягвае сп. Пашкевіч.
“Запрашэнне на ўчорашні мітынг было адкрытым. Далучыцца мог кожны. Як мы бачым, далёка не кожны змог прыйсці. Калі мы перададзім гэты зварот выйграюць усе кандыдаты. Бо гэта не тычыцца толькі Някляева і Саннікава. Гэта тычыцца ўсіх кандыдатаў”.
Зварот да Ярмошынай у ЦВК аднесла сябра выбарчай камісіі з правам дарадчага голасу Таццяна Процька. У гэты час актывісты прымацавалі расцяжку з патрабаваннямі да брамы Дома ураду.
Лідзіі Ярмошынай на месцы не аказалася. Старшыня ЦВК знаходзілася на Усебеларускім народным сходзе. Патрабаванні кандыдатаў у Таццяны Процькі прыняў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Ён абяцаў узняць патрабаванні кандыдатаў на бліжэйшым пасяджэнні камісіі.
“Зараз мы са спадаром Лазавіком, абмеркаваўшы гэтае пытанне, вырашылі, каб яно было разгледжана на пасяджэнні ЦВК, якое адбудзецца ў чацвер ці ў пятніцу. Эфірны час каштуе не танна. Прымаць рашэнне аб яго прадастаўленні мусіць кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі. І ЦВК можа звярнуцца да тэлерадыёкампаніі, каб яно дало гэты час. Мяркую, прыняць такі зварот Цэнтравыбаркам у праве”, – адзначыла Процька.
Тым часам, расцяжку з патрабаваннямі актывістаў папрасілі прыбраць з брамы. Яна замінала выехаць машыне з Дома ураду, бо вароты не адчыняліся.
Параіўшыся, актывісты вырашылі аднесці шыльду да Палацу рэспублікі, дзе ў гэты час праходзіў народны сход. Маўляў, патрабаванні трэба перадаць асабіста Ярмошынай.
Але дабрацца да Палаца рэспублікі ўдзельнікі акцыі не здолелі. На паўдарогі, каля ГУМу шлях да народнага сходу перакрылі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.
Пагаварыўшы з кіраўніцтвам міліцыі, арганізатары акцыі заклікалі людзей разыходзіцца.
“Я спадзяюся, што улады пойдуць на разумны крок і дадуць эфір незалежным кандыдатам. Мы не хочам ісці на канфлікт зараз. Мы паказалі, што ўлады баяцца нас”, – распавёў Еўрарадыё прадстаўнік Андрэя Саннікава Яўген Афнагель.