Някляеў — пра Цапкалу і Бабарыку: можа, ім стала сорамна так жыць

Някляеў — пра Цапкалу і Бабарыку: можа, ім стала сорамна так жыць

Пісьменнік, экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў выказаўся наконт з'яўлення ў беларускай палітыцы былога кіраўніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы і ўжо былога банкіра Віктара Бабарыкі. Яны заявілі пра свае прэзідэнцкія амбіцыі.

Някляеў у інтэрв'ю Радыё Свабода кажа, што ацэньвае іх рашэнне "не так канспіралагічна, як большасць тых, хто ўжо ацаніў". "У нас жа як: з'яўляецца ў палітыцы новы чалавек, дык першая задача — яго спляжыць, — кажа пісьменнік. — Вось, маўляў, Бабарыка сказаў, што рана ці позна Беларусі давядзецца падпісаць [з Расіяй] трыццаць першую інтэграцыйную карту. Дык адно — сказаць, а іншае — падпісаць".

Уладзімір Някляеў мяркуе, што палітычная рыторыка можа быць "супрацьлеглай палітычным намерам". Як вядома, Цапкала, каб правесці выбарчую кампанію, прадаў свой дом, а Бабарыка сышоў з пасады старшыні праўлення "Белгазпрамбанку". "І што я па гэтых дзеяннях... павінен думаць? — працягвае Някляў. — Што хлопцы такія хітразадыя? А чаму я не магу думаць, што ім гэтаксама, як некалі мне, стала сорамна, немагчыма жыць тым жыццём, якім жывем, і яны вырашылі яго змяніць? Рызыкнуць, паспрабаваць".

Пісьменнік кажа, што будзе думаць пра новых палітыкаў лепш, калі ўсе думаюць горш.

15 траўня — апошні дзень падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдата ў прэзідэнты Беларусі. Чакаецца, што ў ЦВК таксама з'явяцца Бабарыка і Цапкала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі