Нямецкія і французскія дыпламаты згулялі ў футбол перад паўфіналам Еўра-2016
Нямецкія і французскія дыпламаты правялі свой жартаўлівы футбольны матч напярэдадні паўфіналу “Еўра-2016”, дзе сустрэнуцца зборныя іх краін. Футбольнай ліхаманцы паддаліся супрацоўнікі Міністэрства замежных справаў Нямеччыны і амбасады Францыі ў Берліне.
У паядынку перамагло сяброўства - 1:1, аднак дыпламаты з абедзвюх краін вераць, што ў паўфінале чэмпіянату Еўропы па футболе атрымаецца іначай і робяць свае стаўкі. Міністр замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер ставіць на лік 2:1 на карысць сваёй зборнай, а французскі амбасадар Філіп Эцьен спадзяецца, што выйграюць яго суайчыннікі — таксама з лікам 2:1.