Нязгоду на донарства органаў трэба заўсёды насіць у кішэні?
18 ліпеня ўступяць у сілу папраўкі да закону аб
трансплантацыі чалавечых органаў і тканак чалавека. Еўрарадыё знайшло
прынцыповыя адрозненні ў беларускім і еўрапейскім заканадаўстве. Большасць краін
Еўрасаюза прытрымліваецца прэзумпцыі нязгоды. Гэта значыць, калі чалавек ці яго
сваякі не далі згоды на трансплантацыю, яе нельга рабіць. У нашай жа краіне
дзейнічае прэзумпцыя згоды.
Калі няма папярэдняй забароны сваякоў ці донара, трансплантаваць будуць.
Адмовіцца ад выняцця органаў донара магчыма. Для гэтага кожны можа загадзя напісаць заяву. Еўрарадыё вырашыла даведацца, як гэта зрабіць.
Па словах дэпутата парламента Уладзіміра Ісаева, звесткі пра чалавека, які адмовіўся даваць згоду на донарства, будуць занесены ў спецыяльную базу:
- Будзе створаная спецыяльна база. Перад тым як будзе зроблены забор, чалавек будзе пратэставаны на наяўнасць у гэтай базе, дзе запісана, што чалавек супраць. У Беларусі ж, калі чалавек не напіша заяву, ён патэнцыйна згодны на трансплантацыю.
Іншы распрацоўшчык паправак дэпутат Раман Корап распавёў Еўрарадыё, што кожны чалавек можа напісаць заяву аб адмове ў трансплантацыі ў кожным выпадку. Заяву трэба перадаць у любы орган аховы здароўя ці камітэт пры выканкаме.
Гэта нам пацвердзілі ў Міністэрстве аховы здароўя і распавялі, што трэба зрабіць, каб зарэгістраваць заяву. Прадстаўнік міністэрства Ігар Броўка зазначыў, што базы пакуль няма. Але заяву аформіць ужо можна:
- Калі вы жывяце на раёне, трэба наведаць цэнтральную раённую лякарню. Трэба прыйсці з пашпартам і напісаць заяву. Галоўны лекар звярае вашу асобу з пашпартам. Рэгіструецца заява. І далей яна пайшла па інстанцыях. А гэтая інфармацыя далей ідзе і паступае ў Рэспубліканскі цэнтр па трансплантацыі чалавечых органаў і тканак.
Але на гарачай лініі камітэта аховы здароўя пры Мінгарвыканкаме Еўрарадыё адказалі, што заяву давядзецца заверыць і заўсёды мець пры сабе:
- У натарыуса — што вы катэгарычна супраць. Гэты дакумент заўсёды павінен быць пры вас. У нас няма такога, каб прымаць заявы паўсюль. Можа, калі будзе поўная камп’ютарызацыя, гэта будзе. Цяпер пакуль гэтага няма.
Цікава, што ў Еўропе наадварот — чалавеку трэба насіць “згоду” на донарства. Інакш трансплантацыя забаронена.
Царква мае сваё меркаванне наконт трансплантацыі. Праваслаўны святар Аляксандр Шымбалёў каментуе новыя папраўкі ў закон:
- Без згоды – канешне, гэта не маральна. Я ведаю, калі чалавек сам кажа, што калі з ім нешта здарыцца, каб ягонае цела было вось такім чынам выкарыстана. Такое бывае. Але без згоды чалавека гэта, напэўна, нельга рабіць.
Загадчык аддзялення перасадкі нырак 4-й клінічнай лякарні Леанід Ткачоў толькі вызваліўся з чарговай аперацыі і даў невялікі каментар Еўрарадыё:
- За апошнія паўтара сутак мы выканалі чатыры аперацыі. Вось толькі выйшлі з аперацыйнай. На сённяшні дзень ужо створаная сістэма каардынацыі. Доктар, які каардынуе забор органа, мае юрыдычнае права кантакту з роднымі донара. І ў гэтым выпадку мы заўсёды атрымоўвалі пісьмовую згоду родных на выняццё органаў.
Пасля ўступлення новага закону ў сілу будзе праводзіцца чарговая інфармацыйная кампанія, дадае Леанід:
- Мы неаднаразова выходзілі на экраны тэлебачання, дзе давалі праўдзівую інфармацыю, якая б не давала рабіць нейкія здагадкі і неяк змяняць звесткі аб беларускай трансплантацыі. Мы глыбока ўпэўненыя ў павышэнні ўзроўню свядомасці і менталітэту беларусаў, якія ў шэрагу выпадкаў даюць згоду на забор органаў у сваякоў.
Даведка Еўрарадыё:
На сённяшні дзень штогод у перасадцы ныркі ў Беларусі мае неабходнасць каля 700 чалавек, пячонкі - каля 600. Аперацый па перасадцы нырак робіцца хіба з десятак у год, а чакаюць сваёй чаргі больш за 300 чалавек.
Па словах распрацоўшчыкаў, новыя папраўкі дапамогуць развіццю транспланталогіі ў Беларусі. Улічаны вопыт Гішпаніі – лідэра па колькасці трансплантацый у свеце, дзе штогод адбываецца болей за 15 тысяч аперацый.
На думку дэпутата Уладзіміра Ісаева, гішпанскае заканаўдаўства ў гэтай галіне медыцыны з’яўляецца найбольш дэмакратычным, таму ў новай рэдакцыі шмат новага ўзята з яго.
Раней закон дазваляў рабіць трансплантацыю пры канстантаванні біялагічнай смерці – спынення работы сэрца. Зараз жа трансплантаваць органы можна без згоды сваякоў, калі зафіксавана смерць.
Гэта значыць, не функцыянуе галаўны мозг, але магчыма штучнае падтрыманне дзейнасці сардэчна-дыхальнай сістэмы.