Оксфардскі слоўнік назваў слова 2021 года

Оксфардскі слоўнік назваў слова 2021 года

1 лістапада Оксфардскі слоўнік назваў слова 2021 года. Гэта — "vax" ("вакцына" ці "вакцынацыя"). Сёлета гэтае слова ў 72 разы часцей выкарыстоўвалася, чым летась. Складальнікі слоўніка перакананыя, што "vax" найлепш адлюстроўвае атмасферу года.

Дарэчы, падчас пандэміі з'явіліся такія неалагізмы, як "vaxxie" ("ваксі") — фота, зробленыя падчас вакцынацыі (аналогія з сэлфі), "vaxinista" ("вакцыніста") — чалавек, які прайшоў вакцынацыю ад каранавіруса і ў сацсетках гэта ўсяляк дэманструе.

У 2020-м Оксфардскі слоўнік не змог выбраць адно галоўнае слова. Але ў жніўні сярод лідараў было слова "беларускі" (belarusian), звязанае з мірнымі пратэстамі. У 2019-м абралі слова "надзвычайная кліматычная сітуацыя" ("climate emergency"), у 2018-м — "таксічны" ("toxic").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі