Orsha.eu: Забойца аршанскай паштаркі памёр у лякарні
У лякарні памёр ад ран мужчына, якія на мінулых выходных забіў у Оршы супрацоўніцу пошты і абрабаваў паштовае аддзяленне. Пра гэта піша Аршанскі рэгіянальны партал.
Як распавядала Еўрарадыё, 71-гадовы аршанец, раней неаднаразова судзімы, жортска забіў паштарку малатком, скраў з касы тры тысячы рублёў і падпаліў аддзяленне, каб схаваць сляды рабавання.
Але пажар справакаваў працу сігналізацыі, і на месца выехалі супрацоўнікі дэпартамента "Ахова".
Мужчыну арыштавалі ў той жа вечар. Пры затрыманні сілавікі стралялі ў яго і паранілі. Некалькі дзён ён праляжаў у рэанімацыі пад аховай міліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.