Па дарозе з Гомеля ў Мінск знік мужчына з 5-гадовым сынам
Мужчына з дзіцем вяртаўся ў Мінск 5 ліпеня.
Аляксандр Смолеў разам з пяцігадовым сынам Раманам з'ехаў з Мінска ў Гомель 20 чэрвеня. У Гомелі ён прабыў да 5 ліпеня і ў гэты ж дзень купіў квіткі да Мінска, паведамляе kp.by. Аднак з таго часу Аляксандр не даваў пра сябе ведаць.
Месцазнаходжанне бацькі і хлопчыка да гэтага часу невядомае. Верагодна, яны могуць знаходзіцца ў Мінску ці ў Гомелі.