Па факце смерці ў Лідзе 16-гадовага спартсмена распачалі крымінальную справу
Па факце смерці ў Лідзе 16-гадовага навучэнца аддзялення цяжкай атлетыкі філіяла Гродзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву Андрэя Дараховіча распачалі крымінальную справу. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, па ёй праходзіць 18-гадовы мясцовы жыхар. Яго падазраюць у прычыненні смерці па неасцярожнасці, што адбылося ўвечары 1 красавіка ў распранальні спартыўнай залы навучальнай установы. Гаворка ідзе пра “фізічнае ўздзеянне” з боку падазраванага. Праверка паказала, што існуе сувязь паміж ім і смерцю юнака. Аднак расследаванне працягваецца, прызначаныя экспертызы. Падазраваны знаходзіцца на волі.
svaboda.org