Па справе Паліткоўскай затрыманы "крымінальны аўтарытэт" з Украіны
У справе аб забойстве расійскай журналісткі Ганны Політкоўскай з'явіўся новы падазраваны — крымінальны "аўтарытэт" з Украіны. Пра гэта сёння піша “Расійская газета”.
Па звестках выдання, 49-гадовы ўкраінец некалькі дзён назад быў затрыманы ў Маскве. Следства падазрае гэтага чалавека, імя якога пакуль трымаецца ў сакрэце, у дачыненні да забойства Паліткоўскай, аднак ніякіх абвінавачанняў у рамках расследавання гэтай справы яму пакуль не прад'яўлена.
Украіну, піша "Расійская газета", некаторы час назад наведаў следчы Генпракуратуры Расіі, які, у рамках расследавання справы аб забойстве Паліткоўскай, дапытаў Мікалая Мельнічэнку — былога супрацоўніка службы аховы Леаніда Кучмы і фігуранта гучнага скандалу з публікацыяй аўдыёзапісаў, зробленых у кабінеце прэзідэнта.
7 кастрычніка спаўняецца год з моманту забойства Ганны Паліткоўскай, застрэленай у Маскве ў пад'ездзе свайго дома.
На дадзены момант названыя імёны двух падазраваных — гэты былы кіраўнік аднаго з раёнаў Чачні Шаміль Бураеў і супрацоўнік ФСБ па Маскве і Маскоўскай вобласці падпалкоўнік Павел Рагузаў. Абодва яны знаходзяцца ў следчым ізалятары.