Пад Барысавам руйнуюць 400-гадовы касцёл
Касцёл у Зембіне / sputnik.by
У мястэчку Зембін пад Барысавам зносяць касцёл з 400-гадовай гісторыяй, які лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, піша Sputnik.
Будынак знаходзіцца ў аварыйным стане. Сёлета ў красавіку адна з яго сцен абвалілася ад моцнага ветру. На гэтым тыдні будынак пачалі разбураць.
Ад ідэі рэстаўраваць касцёл адмовіліся. Адзінае, што захаваюць — скульптуру Панны Марыі. Падчас зносу касцёла яе часова перадалі ў музей.
Мясцовы ксёндз просьбу ў гарвыканкам, каб скульптуру перадалі парафіянам, за чые сродкі яе плануецца адрэстаўраваць.
На месцы касцёла мяркуюць паставіць "маленькую каплічку".
Касцёл дзейнічаў да 1932 года, потым яго зачыніла савецкая ўлада. З таго часу будынак не выкарыстоўваўся. У 2010 годзе барысаўскія ўлады хацелі знесці касцёл, аднак валанцёры перашкодзілі руйнаванню. Аднак нічога дзеля захавання будынка ад далейшага разбурэння не рабілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.