Пад Брэстам жанчына на "Фордзе" звалілася ў меліярацыйны канал
ДТЗ, у якім пацярпела кіроўца "Форда", адылося 4 кастрычніка каля 8:30 пад Брэстам, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
60-гадовая брастаўчанка на сваім аўтамабілі ехала з горада ў напрамку вёскі Ракавіца. На чацвёртым кіламетры дарогі жанчына не справілася з кіраваннем, выехала на сустрэчную паласу, пасля чаго яе машына звалілася ў меліярацыйны канал.
Кіроўцу з траўмамі шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной лякарні.
ДТЗ пад Брэстам / brest.mvd.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.