Пад будынкі, якія прапануе знесці мітрапаліт Павел, ужо ёсць 4 праекты (фота)

Пад будынкі, якія прапануе знесці мітрапаліт Павел, ужо ёсць 4 праекты (фота)

12 красавіка стала вядома, што мітрапаліт звярнуўся з лістом да віцэ-прэм'ера Наталлі Качанавай.


Ён прапануе вынесці будынкі 6 і 6А па вуліцы Вызвалення ў Мінску са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў, знесці і пабудаваць там новыя.

Будынак па адрасе вул. Вызвалення, 8 ужо вынесены са спісу каштоўнасцяў у 2014 годзе.

Па словах мітрапаліта, два дамы не эксплуатаваліся больш за 25 гадоў. Адзін з будынкаў ў аварыйным стане, а другі — у выглядзе руінаў.

Пад будынкі, якія прапануе знесці мітрапаліт Павел, ужо ёсць 4 праекты (фота)

Астаповіч: Зносіць будынкі па просьбе мітрапаліта нельга паводле закона

Бо, згодна з законам, усё адно трэба аднаўляць планіровачную структуру.

 

"На маёй памяці былі чатыры варыянты праектнай дакументацыі. Усё гэтыя варыянты прадугледжвалі захаванне будынкаў і уключэнне іх у кантэкст, аднаўленне страчаных асаблівасцяў", — апісвае кіраўнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Міхаіл Чарняўскі.

Значыць, аднавіць іх можна! Па адным з праектаў 2008-2009 гадоў будынкі рэстаўраваліся пад жыллё. Яны аднаўляліся. За будынкамі мусілі з'явіцца сучасныя пабудовы, апісвае адзін з архітэктараў Зміцер Савельеў:

"Важнае захаванне гэтага месца, бо гэта гістарычнае асяроддзе, дух месца. Самі гэтыя дамкі не з'яўляюцца выключнымі, гэта былі даходныя дамы. Але асаблівасць у тым, што яны ў гістарычным цэнтры, трымаюць гістарычную атмасферу горада".

Так паводле праекта мусіла выглядаць вуліца Вызвалення

Паказальна, што заказчык таго праекта таксама… Беларуская праваслаўная царква.

Адзін з праектаў па вуліцы Вызвалення належыць кампаніі "Трайпл". Але той праект больш нагадваў навабуд і быў раскрытыкаваны гісторыкамі.

Праект ад "Трайпла" (фота: onliner.by)

Яшчэ з адной прапановай выступала Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Прапаноўвалі аднавіць контур Уніяцкай драўлянай царквы Уваскрашэння Хрыстова, якая датуецца XVIII стагоддзем. Па дакументах, яна знаходзілася каля дамоў 8 і 6 на вуліцы Вызвалення. Самі дамы таварыства прапаноўвала рэстаўраваць.

Такая прапанова Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (фота: pomniki.budzma.org)

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі