Пад Дэкларацыяй незалежнасці за два месяцы сабралі толькі 50 подпісаў

Дэкларацыя Незалежнасці з подпісамі "бацькоў" магла б стаць экспанатам Музея беларускай дзяржаўнасці. Пра яго магчымае адкрыццё паведаміў намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. Музей можа неўзабаве з’явіцца ў Адміністрацыі кіраўніка краіны, адзначыў чыноўнік. Аднак збор подпісаў пад Дэкларацыяй апошнім часам запаволіўся: за паўтара месяца з'явілася толькі 10 аўтографаў. Як адзначыў у каментары Еўрарадыё лідар АГП Анатоль Лябедзька, сёння Дэкларацыя – не прыярытэтная задача.

Лябедзька: "Подпісаў значна менш, чым за Раманчука. Няма дэдлайну, да якога часу гэта зрабіць. Задача – сабраць найбольш подпісаў сярод тых, хто жывыя. Калі гэта будзе зроблена  будзе дакумент, які падпісаны "бацькамі" беларускай дзяржаўнасці".

Як паведамляла раней Еўрарадыё, лідар АГП Анатоль Лябедзька прапанаваў дэпутатам XII склікання падпісаць Дэкларацыю яшчэ напрыканцы ліпеня. Дарэчы, многія "бацькі незалежнасці" адмаўляюцца падпісвацца пад дакументам.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі