Пад Гомелем МАЗ насмерць збіў жанчыну

Пад Гомелем МАЗ насмерць збіў жанчыну

Пад Гомелем 44-гадовая жанчына загінула пад коламі грузавіка МАЗ. Трагічнае здарэнне адбылося 28 верасня ў пасёлку Перамога. Жанчына пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе і каціла побач з сабой ровар. Яна памерла ад атрыманых пашкоджанняў.

Кіроўца сказаў, што не заўважыў пешахода. Па гэтым факце распачатая крымінальная справа. У кіроўцы МАЗа ўзялі аналізы для высвятлення яго фізічнага стану, перадае БелаПАН са спасылкай на Гомельскую абласную ДАІ.

Яшчэ адна дарожная аварыя са смяротным вынікам адбылася раніцай 28 верасня на 216-м кіламетры трасы М10 непадалёк ад Калінкавічаў. Аўтамабіль “Фольксваген-Гольф” раз’язджаўся з сустрэчным аўтамабілем і збіў жанчыну-пешахода, якая ішла ў спадарожным кірунку бліжэй да цэнтра праезнай часткі і не была абазначаная флікерамі. Жанчына сканала на месцы.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі