Пад Івацэвічамі згарэў саламяны чырвона-зялёны замак
Згарэў замак "Дажынкі 2021" у чырвона-зялёным афармленні. Саламянае збудаванне размяшчалася каля Косава ў Івацэвіцкім раёне.
Пажар адбыўся ў ноч на 27 жніўня, паведамляе прэс-служба МНС. Па падліках ратавальнікаў, згарэла 10 тон саломы.
Пацярпелых пры здарэнні няма, прычына пажару высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.