Пад Мінскам п’яны кіроўца на “Мерсэдэсе” заляцеў у кювет (фота)

Пад Мінскам п’яны кіроўца на “Мерсэдэсе” заляцеў у кювет (фота)

Пад Мінскам п’яны кіроўца на “Мерсэдэсе” заляцеў у кювет. Здарэнне адбылося ўдзень 14 жніўня. Як інфармуе партал tut.by, аўтамабіль рухаўся па мясцовым праездзе з боку вёскі Вялікае Сціклева ў бок МКАД. У нейкі момант 49-гадовы кіроўца не саўладаў з кіраваннем, легкавік з’ехаў з дарогі і перакуліўся.

Мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны. Медагляд паказаў у яго 2,75 праміле алкаголю. Вадзіцелю пагражае штраф і пазбаўленне права на кіраванне транспартнымі сродкамі да 3 гадоў.

Пад Мінскам п’яны кіроўца на “Мерсэдэсе” заляцеў у кювет (фота)
Фота: ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі