Пад прэсам #12: Адмена прапіскі вачыма дзяржаўных і недзяржаўных СМІ
У Беларусі з 1 студзеня 2008 года скасоўваецца інстытут прапіскі. Даведаўшыся пра гэта некаторыя абрадаваліся, а законапаслухмяныя грамадзяне, здзіўлена ўзнялі бровы і падумалі: “А як жа без яе?”- піша журналіст газеты “7 дней” Тэрэза Хаюціна. Але “законапаслухмяных” паспяшаліся супакоіць – “у краіне будзе ўведзены адзіны паведамляльны парадак рэгістрацыі”. Пасля таго, як стала вядома пра скасаванне інстытута прапіскі,
беларускія СМІ падзяліліся на тых, для каго замена прапіскі на
рэгістрацыю стала добрай навіной і на тых, хто істотных зменаў у такім
новаўвядзнні не пабачыў.
“Жыць стане весялей. Адмяняецца прапіска”, - піша “Советская Белоруссия”, хаця з самога артыкулу гэтага не вынікае. “Свабоды ў выбары месца жыхарства ў беларусаў больш не стане”, - не пагаджаецца “Комсомольская правда в Белоруссии”.
Такога ж меркавання як і “камсамолка” прытрымліваюцца і астатнія незалежныя беларускія СМІ. “Лукашэнка замяніў шыла на мыла”, - піша Агенцтва фінансавых навінаў. А інтэрнэт-выданне “Салідарнасць” дык увогуле ўпэўнена, што “замена прапіскі на рэгістрацыю толькі павялічыць абмежаванні”. Хто ўсё ж такі мае рацыю і ў чым прынцыповая розніца паміж прапіскай і рэгістрацыяй?
Магчыма, што з увядзеннем рэгістрацыі бюракратыі стане сапраўды меней.
Па-першае, сама працэдура рэгістрацыі стане прасцейшай, тлумачыць намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці Людміла Панфёрава газеце “Наша Ніва”:
— калі сістэма прапіскі рэгулюецца некалькімі рознаўзроўневымі нарматыўнымі актамі, парадак рэгістрацыі будзе адзіным для ўсёй тэрыторыі краіны, з некаторымі адрозненнямі для сталіцы;
— пры перарэгістрацыі не трэба будзе здымацца з уліку па старым месцы жыхарства. Новая рэгістрацыя аўтаматычна адмяняе папярэднюю, змяншаецца колькасць неабходных дакументаў;
— уласнік можа рэгістравацца па месцы знаходжання жылля без абмежаванняў. Можна рэгістравацца нават у садовых доміках ці на лецішчах, у будынках, што падлягаюць зносу і капітальнаму рамонту.
Па-другое змяняецца колькасць неабходных “метраў” для рэгістрацыі:
“Сёння, каб прапісацца ў кватэру, неабходна 12 кв.м (ад жылой плошчы) на аднаго чалавека. З 1 студзеня гэтая велічыня зменіцца: для Мінску яна складзе 20 кв.м (але ўжо ад агульнай плошчы), для астатняй тэрыторыі краіны – 15”, піша Кацярына Ярмалаева, журналіст “Еўрарадыё”.
Наўрад ці ўсе гэтыя змены стануць вялікай палёгкай для беларусаў. Асноўным пытаннем, якое турбуе большасць жыхароў застаецца наступнае - ці перастане мясцовая прапіска (рэгістрацыя) быць абавязковай умовай пры працаўладкаванні? Дзяржаўныя беларускія СМІ пра гэта нічога не кажуць.
Ці зможа немясцовы чалавек законна ўладкавацца на працу ў Мінску, не заплаціўшы перад гэтым некалькі сотняў долараў за штамп у пашпарце? Калі не - дык у чым розніца, у назве?
Журналісту нашага радыё ў Міністэрстве працы і сацыяльнай аховы на такія пытанні далі незвычайны адказ: ”Вы разумееце, у нашай краіне шмат чаго так робіцца: раз-два — прынялі закон, а што будзе далей — нікому не вядома”.
Намеснік кіраўніка ўпраўлення грамадзянства і міграцыі Мінгарвыканкама Іна Студзенічнік таксама не змагла даць зразумелы адказ. Яна запэўніла, што цяпер казаць пра тое, як спрацуе Палажэнне аб рэгістрацыі, проста немагчыма: чыноўнікі яшчэ не да канца разумеюць новаўвядзенне.