Пад санкцыі ЕС трапяць "дзясяткі беларускіх і расійскіх афіцэраў" — EUobserver
Будынак Еўракамісіі
У 13-ы пакет санкцый Еўрасаюз плануе ўключыць "некалькі дзясяткаў беларускіх і расійскіх афіцэраў", піша партал EUobserver са спасылкай на некалькіх дыпламатаў.
Таксама пад санкцыі трапяць расійскія грамадзяне, якія маюць дачыненне да выкрадання ўкраінскіх дзяцей.
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен 6 лютага ў Еўрапарламенце паведаміла, што чарговы пакет санкцый будзе прыняты да "сімвалічнай" даты 24 лютага — другой гадавіны поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. Таксама кіраўніца Еўракамісіі мяркуе, што санкцыі ўжо аслабілі Расію.
27 красавіка 2023 года ПАСЕ ў сваёй рэзалюцыі заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць судовы пераслед і прыцягненне да адказнасці ў тым ліку Лукашэнкі за незаконны вываз украінскіх дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.