Пад санкцыі Канады трапілі 9 прадпрыемстваў Беларусі з фінансавага сектару

Канада ўводзіць новыя санкцыі супраць РФ і РБ / pixabay.com
Канада ўводзіць новыя санкцыі супраць РФ і РБ / pixabay.com

Канада ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі, перадае DW.

З беларускага боку ў "чорны спіс" трапілі дзевяць прадпрыемстваў, звязаных з фінансавым сектарам.

З боку Расіі ў санкцыйны спіс трапілі кампанія "Канкорд менеджмент і кансалтынг", звязаная з Яўгенам Прыгожыным, кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў, 14 фізічных і 34 юрыдычныя асобы з Расіі, у тым ліку звязаныя з ПВК "Вагнер".

Таксама прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо на сустрэчы з кіраўніком украінскага ўрада Дзянісам Шмыгалем паабяцаў новую вайсковую падтрымку Кіеву. У новы пакет ваеннай дапамогі Канада ўключыць 21 000 аўтаматаў, 38 кулямётаў і больш за 2,4 млн боепрыпасаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі