Пад Слонімам у цемры збілі раварыста, абчаплянага ліхтарамі і флікерамі (фота)

Пад Слонімам у цемры збілі раварыста, абчаплянага ліхтарамі і флікерамі (фота)

Трагічнае здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны 7 снежня ў прыгарадзе Слоніма. Як паведамляе гродзенская ДАІ, "Фольксваген" збіў раварыста, які сканаў на месцы.

Пры гэтым ровар быў абсталяваны святловяртальнымі элементамі (спераду — белым, ззаду — чырвоным, справа і злева — аранжавымі). Мужчына ехаў з ліхтаром, які свяціўся белым і чырвоным святлом. Да таго ж, ён быў апрануты ў спецыяльную вопратку са святлоадбіўнымі палоскамі.

У "Фольксвагене" ехалі два юнакі, якія адправіліся наведваць свайго прыяцеля.

Цяпер на хлопцаў, якія не заўважылі раварыста, пачалі крымінальную справу.

Фота: gaigrodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі