Пад Слуцкам у ДТЗ загінуў кіроўца, які няўдала пайшоў на абгон

Пад Слуцкам у ДТЗ загінуў кіроўца, які няўдала пайшоў на абгон

Пад Слуцкам у ДТЗ загінуў кіроўца Citroen, які няўдала пайшоў на абгон. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося сёння прыкладна ў 14:30 на 118 км трасы Р23.

Citroen абганяў па абочыне аўтамабіль Toyota, але яго занесла. Машына па судакранальнай зачапіла Toyota, выскачыла на сустрэчную, колькі разоў перакулілася і вылецела ў кювет.

Кіроўца загінуў на месцы. Трое пасажыраў дастаўленыя ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Абодва шафёры былі цвярозыя.

Пад Слуцкам у ДТЗ загінуў кіроўца, які няўдала пайшоў на абгон

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі