Пад Смаргонню залева размыла некалькі метраў дарогі. У яму правалілася машына

Размытая дарога пад Смаргонню

Размытая дарога пад Смаргонню

Пад Смаргонню залева размыла некалькі метраў дарогі. Інцыдэнт адбыўся паміж вёскамі Лылойці і Завідзіненты недалёка ад возера Свір.

Раней пад дарогай праходзіла дажджавая труба. Але залева была настолькі моцнай, што вада падмыла зямлю вакол яе, і асфальт праваліўся. Цяпер там проста няма дарогі.

Уначы ў пастку патрапіў аўтамабіль. Кіроўца відавочна не чакаў, што дарога перад ім знікне, і не паспеў затармазіць.

У аварыі ніхто не пацярпеў.

Под Сморгонью ливень размыл несколько метров дороги. В яму провалилась машина

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі