Прарыў 10 метраў дамбы пад Туравам маглі арганізаваць бабры (фота, відэа)
Надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай 4 траўня ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці.
Прыпяць выйшла з берагоў і прабіла дамбу. У выніку падтапіла 8 падворкаў у вёсцы Крэмнае. Размыў быў ліквідаваны да вечара суботы, вядуцца работы па ўмацаванні дамбы, інфармуе прэс-служба МНС.
Мясцовыя жыхары перакананы, што "падарунак" на Вялікдзень ім зрабілі бабры, якіх у рэгіёне вельмі шмат. У МНС гэтую версію не пацвярджаюць, але і не абвяргаюць, піша газета "Рэспубліка". Падобны выпадак сёлета быў адзначаны на Століншчыне.
Спецыяліст: У Беларусі нашэсце баброў, 50% трэба ліквідаваць
Пад Петрыкавам за тыдзень ліквідавалі прарыў дамбы (фота)
Фота — 112.by