Падчас абмеркавання бюджэту міністру фінансаў задаў пытанне толькі адзін дэпутат

Падчас абмеркавання бюджэту міністру фінансаў задаў пытанне толькі адзін дэпутат

3 кастрычніка Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла ў першым чытанні праект закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год". "За" прагаласавалі 98 дэпутатаў, "супраць" — 1, не галасавалі 5 чалавек.

Падчас абмеркавання бюджэту міністру фінансаў Уладзіміру Амарыну задаў пытанні толькі адзін дэпутат — Уладзіслаў Шчэпаў. Яго цікавіў артыкул бюджэту па звышпрыбытках. Міністр адказаў, што гэты пункт будзе выключаны. А ўрад зможа кожны квартал уносіць нейкія праўкі.

Амарын адзначыў, што адсутнасць пытанняў сведчыць пра добрую падрыхтоўчую працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі