Падчас будаўніцтва ў Гродне знайшлі астанкі салдат Другой сусветнай вайны
Падчас будаўніцтва ў Гродне на праспекце Янкі Купалы гандлёва-забаўляльнага цэнтра знайшлі астанкі трох салдат Другой сусветнай вайны, вайсковую амуніцыю і больш за сотню патронаў. Як інфармуе БЕЛТА, на месцы працавалі эксперты і праваахоўнікі. Знойдзены салдацкі медальён, таму прозвішча аднаго з загінулых можа стаць вядомае. Праводзіцца праверка.
Паколькі астанкі знайшлі ў баку ад асноўнай будаўнічай пляцоўкі, на тэмпы ўзвядзення цэнтра здарэнне не паўплывае.
Фота: БЕЛТА