Падчас нападу на Амерыканскі ўніверсітэт у Кабуле загінулі 12 чалавек
Падчас нападу на Амерыканскі ўніверсітэт у Кабуле загінулі 12 чалавек. Сярод іх — 7 студэнтаў, 3 паліцэйскіх, 2 ахоўнікаў, інфармуе Reuters (ВВС паведамляе пра 13 загінулых). Яшчэ 44 чалавекі параненыя, большасць з іх — студэнты.
Паведамляецца, што група ўзброеных людзей атакавала будынак навучальнай установы ўвечары 24 жніўня. Спачатку каля яго адбыўся выбух, пасля пачалася страляніна. Сотні студэнтаў і выкладчыкаў былі заблакаваныя ў будынку. Іх вызвалілі толькі праз 10 гадзін, калі цалкам была завершаная "зачыстка", дваіх баевікоў знішчылі.
Амерыканскі ўніверсітэт Афганістана дзейнічае ў Кабуле з 2006 года. У ім навучаецца больш за 1000 чалавек. Побач з яго будынкам знаходзяцца парламент і генпракуратура.
Фота: Reuters.